12 верасня 2026, Субота, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі Sargan у першым у гісторыі баі марскіх дронаў знішчыў расійскі МБЭК

1
Украінскі Sargan у першым у гісторыі баі марскіх дронаў знішчыў расійскі МБЭК
Расійскі МБЭК

У ВМС Украіны паказалі, як гэта было.

Украінскі надводны дрон Sargan у першым у гісторыі баі бязэкіпажных катэраў знішчыў расійскі МБЭК. Адпаведнае відэа публікуюць ВМС Украіны.

У паведамленні да відэароліка гаворыцца, што вайсковыя маракі сумесна з ваеннай разведкай правялі ў Чорным моры паспяховую аперацыю, падчас якой быў паражаны варожы надводны дрон.

Спачатку мэту выявілі падраздзяленні ГУР. Пасля гэтага ўкраінскі надводны беспілотнік Sargan 3000, абсталяваны аўтаматычнай турэллю RWS Protector калібру 12,7 мм, паспяхова паразіў расійскі бязэкіпажны катэр.

«Гэта першы ў гісторыі марскі бой паміж бязэкіпажнымі катэрамі», – падкрэслілі ў ВМС.

У апублікаваным відэа паказаныя кадры атакі на марскі дрон акупантаў, знятыя з украінскага надводнага дрона, а таксама з беспілотнага лятальнага апарата.

Пасля паражэння варожы марскі дрон перакуліўся і пачаў тануць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках