7 верасня 2026, панядзелак, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BBC: Масква не хацела, каб Уіткоф і Кушнер убачылі гэта ў Кіеве

37
BBC: Масква не хацела, каб Уіткоф і Кушнер убачылі гэта ў Кіеве
Фота: Shutterstock

У Крамлі спалохаліся, што пасланнікі Трампа даведаюцца праўду пра гісторыю.

Для спецпасланнікаў прэзідэнта ЗША Стыва Уіткофа і Джарэда Кушнера у Кіеве правялі кароткую экскурсію па Сафійскім саборы. У той жа час расійскі бок быў супраць падобных мерапрыемстваў для спецпрадстаўнікоў Дональда Трампа.

Пра гэта піша BBC Украіна са спасылкай на асведамленыя крыніцы.

У матэрыяле адзначаецца, што для Уіткофа і Кушнера падрыхтавалі невялікую экскурсію па саборы, хаця «расіяне былі супраць таго, каб у Кіеве для амерыканскіх спецпасланнікаў праводзілі падобныя гістарычныя экскурсы».

Праўда, меркуючы па відэа, распаўсюджаным Офісам прэзідэнта, спецпрадстаўнікам прэзідэнта ЗША такі фармат спадабаўся, адзначае выданне.

Адзін з асведамленых суразмоўцаў BBC Украіна таксама ўказаў на падабенства «па тыпажу» Кушнера і Зяленскага.

«Паводле тыпажу Кушнер і Зяленскі падобныя. У Кушнера пастаянна процьма нейкіх папер, карт, планаў, ён прагматычны. А Уіткоф больш падобны да Давіда Арахаміі, бо ў яго падыход у духу: „Давайце сядзем у рэстаране, павячэраем і пагаворым“», — цытуе выданне сваю крыніцу.

Наступныя некалькі гадзін украінская і амерыканская дэлегацыі правялі за сталом перамоў. Размовы праходзілі ў некалькі этапаў.

5 верасня Уіткоф і Кушнер наведалі Маскву і правялі перамовы з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

6 верасня спецпасланнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа упершыню прыбылі ва Украіну для ўдзелу ў перамовах аб завяршэнні вайны.

Падчас візіту ў Кіеў Джарэд Кушнер заявіў, што прэзідэнт Трамп імкнецца дамагчыся не толькі завяршэння вайны РФ супраць Украіны, але і доўгатэрміновага міру.

Паводле дадзеных Kyiv Independent, Трамп можа правесці тэлефонную размову з Пуціным пасля таго, як яго праінфармуюць пра вынікі перамоў спецпасланнікаў у Маскве і Кіеве.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках