9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка раззлаваўся на рэкламу з Саладухам

29
Лукашэнка раззлаваўся на рэкламу з Саладухам

Дыктатар занепакоіўся, што яго звязваюць з ігральным бізнесам.

Лукашэнка паказальна раззлаваўся на рэкламу ігральнага бізнесу, які гадамі паспяхова існаваў і квітнеў у краіне пры поўным папушчальніцтве ўладаў, піша БелТА.

«Як яны ў вас называюцца: «круці гуся» — паўсюль вы паразвешвалі гэтую рэкламу. Ужо дайшло да таго, аказваецца, быццам гэтым займаецца мая сям’я. Мая сям’я… Мяне якраз штодня прыціскаюць. Яны мяне душаць, каб я звярнуў на гэта ўвагу», — заявіў Лукашэнка.

«Што робіцца ў краіне: у нас усе гэтага гуся круцяць. Звярніце ўвагу, сур’ёзна займіцеся гэтым», — даручыў ён.

Фраза «круці гуся» стала вядомай дзякуючы букмекерскай кампаніі «Макслайн», у якой зняўся спявак Аляксандр Саладуха.

Як пісаў сайт Charter97.org, пасля забароны казіно ў Расіі ў 2009 годзе Беларусь стала адным з асноўных цэнтраў ігральнага бізнесу ў рэгіёне. Адно з найбуйнейшых афлайн-казіно, што працуе ў краіне, — Shangri La.

«Shangri La належыць кампаніям, зарэгістраваным на Кіпры, якія звязаныя з Аляксеем Аляксіным — адным з так званых «кашалькоў» Лукашэнкі, які знаходзіцца пад санкцыямі», — кажа Івашкевіч.

У расследаваннях БРЦ таксама фігуруе казіно H Casino, якое працуе ў Мінску. Яго журналісты-расследавальнікі звязваюць з турэцкім бізнесоўцам Эгеменам Мустафам Шэнерам. Акрамя таго, БРЦ выявіў магчымую сувязь H Casino з былым супрацоўнікам аховы Аляксандра Лукашэнкі.

Сярод буйных казіно, што працуюць у Беларусі, — казіно «Опера» ў Мінску і казіно «М1» на мяжы Беларусі і Расіі. Абодва належаць расійскім уладальнікам.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲