Зафіксаваныя шматлікія залёты расійскіх беспілотнікаў у Беларусь
- 12.09.2026, 19:51
- 1,032
Пра гэта паведамілі ўкраінскія маніторынгавыя каналы.
Пра парушэнне паветранай прасторы Беларусі паведамілі прынамсі тры розныя ўкраінскія маніторынгавыя праекты, заўважыў «Флагшток».
Першыя залёты пачаліся а 11:36 і цягнуліся прынамсі тры гадзіны. Ідзе гаворка прынамсі пра 13 БПЛА.
Паводле інфармацыі ўкраінскага маніторынгавага канала eRadar, звычайна гэта класічныя «Герані» з рухавіком, гук якога нагадвае працуючы мапед.
Найчасцей дроны парушалі паўднёвую мяжу Гомельскай вобласці і рухаліся ў напрамку Мазыра, Нараўлі і Лельчыц.
У адным выпадку БПЛА рухаўся ў Беларусь з боку Рэпак, у напрамку Дняпра. Прынамсі два дроны накіраваліся ў бок Мазыра, пераадолеўшы больш за 20 кіламетраў па тэрыторыі Беларусі.
Залёты БПЛА звязаныя з масіраванай атакай Расіі на заходнія вобласці Украіны ва ўмовах туманнага надвор'я.
Украінскі ОСІНТ-праект «Вока Гора» паказаў схему траекторыі расійскіх БПЛА, якія масава скарачаюць шлях праз тэрыторыю выступу Брагінскага раёна.