ДАІ праводзіць рэйды ў Мінскай вобласці
- 10.09.2026, 19:36
- 1,350
За чым сочаць у першую чаргу.
Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя арганізавала на тэрыторыі Мінскай вобласці спецыяльную прафілактычную акцыю, якая працягнецца да канца выходных.
З 10 па 13 верасня праводзяцца рэйды па выяўленні ліхачоў.
У названыя дні нарады ДПС набліжаныя да патэнцыйна небяспечных участкаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, дзе часцей за ўсё здараюцца аварыі з-за перавышэння хуткасці руху.
Для спынення парушэнняў, у тым ліку з боку матацыклістаў, арганізаваны негалосны і змешаны кантроль.
ДАІ Мінскай вобласці заклікае выконваць Правілы дарожнага руху, быць дысцыплінаванымі і ўважлівымі на дарозе. І гэта важна не толькі ў дні правядзення акцыі.
Парушальнікі могуць быць аштрафаваныя. Памеры пазначаныя ў арт. 18.12 КаАП Беларусі.
За перавышэнне хуткасці прадугледжаны наступныя штрафы:
ад 10 да 20 км/г – да 1 базавай велічыны (45)
ад 20 да 30 км/г – ад 1 да 3 базавых (45–135)
ад 30 да 40 км/г – ад 3 да 10 базавых (135–450)
ад 40 км/г і вышэй – ад 8 да 12 базавых (360–540).
Пры паўторным перавышэнні хуткасці больш як на 20 км/г на працягу года прадугледжана больш строгая адказнасць – ад 5 да 15 базавых велічынь (225–675) або пазбаўленне права кіравання тэрмінам да аднаго года.