«Зачыстка пачалася»: агучаны нечаканы сцэнар развіцця падзей у Расіі
1- 9.08.2026, 20:15
- 17,606
У Крамлі ідзе барацьба.
Ваенны эксперт, палкоўнік Узброеных сілаў Украіны Пётр Чэрнік лічыць, што ў вышэйшых палітычных колах Расіі могуць рыхтаваць змову супраць Пуціна.
«Ёсць пазітыўныя моманты на нашу карысць. Усё ж такі тое, што я б назваў няправільным словам "буза", там нарастае. Мы выпальваем іх велізарныя лагістычныя цэнтры, што тычыцца таго, што называецца іх таварамі, і выпальваем вельмі эфектыўна. Мы выпальваем іх нафтавы комплекс. Шкада, што яшчэ не даходзім поўнасцю да газавага. Мы ствараем ім вялікія праблемы, і агульная незадаволенасць насельніцтва паступова нарастае», — выказаў сваё меркаванне Пётр Чэрнік.
Пра гэта ваенны эксперт расказаў у інтэрв’ю для тэлеканала «Армія TV» на YouTube.
«Я не веру ў паўстанне расіян знізу, не веру зусім. Я больш за трыццаць гадоў даследую наш варожы народ, бо мы асуджаныя жыць з імі, і ніякага спакою не будзе. Калі паглядзець пад мікраскопам, то ў іх было літаральна некалькі паўстанняў, і яшчэ пытанне: ці былі яны усенароднымі. Што можа адбыцца? Пуцін, як агню, баіцца таго, што адна з «вежаў Крамля» можа агульнанароднае незадавальненне выкарыстаць супраць яго. Так можа адбыцца», — паведаміў Чэрнік.
Таксама афіцэр Узброеных сілаў Украіны выказаў здагадку, што неўзабаве можа адбыцца ў Расіі:
«На мой погляд, нейкая зачыстка ўжо пачалася, паколькі там ідзе пэўная барацьба. Успомнім дзіўны выбух у Маскве. Няма дакладнай інфармацыі, хто супраць каго гуляў і як гуляў, але, магчыма, гэта зачыстка ўжо пачалася. Ёсць інфармацыя, сабраная па крупінках, што Пуцін ужо вядзе працу са сваімі сілавымі структурамі на патэнцыйную зачыстку. Вось гэтае незадавольненне можа ў пэўны момант назапасіцца, і нейкая з вежаў Крамля, а я не сумняваюся, што група людзей, якая гатовая ажыццявіць перадачу ўлады, існуе, можа гэтае незадавольненне выкарыстаць».