Бой у тумане: ЗСУ адбілі атаку расіян пад Вішнёвым у Дняпрапятроўскай вобласці
- 24.08.2026, 22:24
Украінскія воіны знішчылі каля 40 акупантаў.
Пад Вішнёвым у Дняпрапятроўскай вобласці байцы 5-й штурмавой брыгады адбілі штурм расійскіх войскаў у ўмовах практычна нулявой бачнасці з-за туману.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, украінскія вайскоўцы дзейнічалі сумесна, задзейнічаўшы пяхоту, наземныя робатызаваныя комплексы, FPV і цяжкія ўдарныя дроны.
У выніку штурм ворага быў сарваны, а каля 40 расійскіх вайскоўцаў знішчана.
Украінскія штурмавікі, якія ўтрымалі пазіцыю, выйшлі з бою жывымі.
«Пазіцыя ўтрымана. Заданне выканана», — дадаюць байцы ў подпісе да апублікаванага відэа.