Нэтаньяху заявіў аб спробе Ірана забіць яго сына
- 24.08.2026, 21:30
ФОТА: AMIR COHEN/REUTERS
У прэм’ера Ізраіля двое сыноў.
Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нэтаньяху заявіў, што Іран спрабаваў забіць аднаго са сваіх сыноў. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю ізраільскаму («14-му каналу» https://www.c14.co.il/article/1675430).
«Гэта неверагодны выпадак. Іран нацэліўся на аднаго з маіх сыноў. Іран спрабаваў забіць яго», — заяўляе ізраільскі прэм’ер. Ён не паведаміў падрабязнасцяў справы, у тым ліку пра якога з яго двух сыноў ідзе гаворка.
Біньямін Нэтаньяху сказаў гэта, тлумачачы неабходнасць узмоцненай аховы для сябе і сваёй сям’і з боку Службы агульнай бяспекі («Шабак») падчас перадвыбарчай кампаніі. «Такая бяспека — не раскоша. Без яе яны дамагліся б поспеху (Іран у спробе замаху. — Заўв.)», — сказаў Нэтаньяху.
Выбары ў Кнэсэт адбудуцца ў Ізраілі 27 кастрычніка.