Таемны дэвіз акупацыйнай арміі шакаваў нават расіян
14- 20.08.2026, 12:23
- 33,172
Фраза гучыць да крайнасці цынічна.
Расійскі ваенны прапагандыст Аляксандр Коц у эфіры радыё «Камсамольская праўда» агучыў фразу, якая, паводле яго слоў, служыць нефармальным дэвізам расійскай арміі ў вайне супраць Украіны, піша «Дыялог».
«“Хто здох — той лох”. Гэта франтавая фармулёўка, так яны насамрэч на вайне кажуць», — заявіў Коц у прамым эфіры.
Відэафрагмент з гэтым выказваннем хутка разышоўся па Сеціве і выклікаў рэзкую рэакцыю — прычым нават сярод саміх расіян. Фраза гучыць да крайнасці цынічна, але пры гэтым надзвычай дакладна адлюстроўвае сутнасць цяперашняй пуцінскай ваеннай машыны і падыходу камандавання Герасімава: падобнае стаўленне да салдат даўно ўкаранелася ў расійскіх ваенізаваных структурах, уключна з ПВК «Вагнер», а затым перайшло і ў рэгулярныя часткі арміі. Менавіта гэтая лагіка апраўдвае так званыя «мясныя штурмы», калі кепска падрыхтаваных мабілізаваных, зняволеных або кантрактнікаў кідаюць у лобавыя атакі — дзеля знясілення ўкраінскай абароны або захопу мінімальных участкаў тэрыторыі.
Менавіта такая лагіка і дазваляе расійскаму камандаванню захоўваць тэмп штурмаў, фактычна не прызнаючы рэальную цану чалавечых страт.