24 жнiўня 2026, панядзелак, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нядбайных чыноўнікаў і аграрыяў адправяць у спецназ

10
Нядбайных чыноўнікаў і аграрыяў адправяць у спецназ

Дзіўнае рашэнне Лукашэнкі.

У Сілы спецыяльных аперацый (ССА) Беларусі пачалі прыбываць работнікі, якія дрэнна зарэкамендавалі сябе падчас уборачнай кампаніі — пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны.

Ініцыятыва накіроўваць такіх людзей у войска належыць Аляксандру Лукашэнку. 22 ліпеня на селектарнай нарадзе ён прапаноўваў накіроўваць прагульшчыкаў і парушальнікаў працоўнай дысцыпліны на ўкраінскую мяжу замест крымінальнага пераследу: «Усіх, хто не ўмее працаваць, — у войска і на паўднёвую мяжу… Тыдзень падрыхтоўкі (гранатамёт, кулямёт) — і туды».

Лукашэнка падкрэсліваў, што гэта мера датычыць не толькі шараговых работнікаў, але і чыноўнікаў.

Мінабароны афіцыйна аформіла гэтую практыку як збор з прызывам вайсковаабавязаных для праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці вайсковых камісарыятаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках