Узброеныя сілы Украіны ўзялі ў палон Махамеда Салаха
15- 9.08.2026, 15:48
- 23,650
З’явілася інтэрв’ю з цёзкам зорнага футбаліста.
Украінскія вайскоўцы ўзялі ў палон егіпцяніна, які аказаўся цёзкам зорнага нападніка зборнай Егіпта і былога гульца «Ліверпуля» Махамеда Салаха. Пра гэта стала вядома з інтэрв’ю The Kyiv Independent.
Палонны акупант распавёў, што жыў у Екатэрынбургу і атрымліваў адукацыю праграміста ў Уральскім федэральным універсітэце.
Па яго словах, пасля пераезду ён стварыў сям’ю, выхоўвае дачку, а ў шэрагі расійскай арміі вырашыў уступіць дзеля магчымасці ў спрошчаным парадку атрымаць грамадзянства РФ.
«Я пачуў, што ў мяне можа з’явіцца магчымасць атрымаць расійскі пашпарт і служыць у арміі. Я разумеў, што для ветэранаў прадугледжана шмат льгот. Так мы атрымліваем кватэру, пашпарт і доступ да дзяржаўных паслуг. Таму мне здавалася, што гэта добры шанец стаць паўнавартаснай часткай грамадства», — падзяліўся ён.