3 жнiўня 2026, панядзелак, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі ўдарылі па ключавым складзе Wildberries пад Масквой: што вядома

24
Беспілотнікі ўдарылі па ключавым складзе Wildberries пад Масквой: што вядома

Удар быў нанесены беспілотнікамі FP-1.

Раніцай 3 жніўня ва Уладзімірскай вобласці беспілотнікі атакавалі лагістычны цэнтр Wildberries плошчай амаль 172 тысячы квадратных метраў — гэта адзін з найбуйнейшых хабаў кампаніі. Аб’ект адыгрываў ключавую ролю ў размеркаванні таварнага патоку паміж Маскоўскім рэгіёнам і цэнтральнымі, паўночна-заходнімі і паўночнымі часткамі Еўрапейскай Расіі, піша «Главред».

Як паведамляе Telegram-канал «Exilenova+», пад удар трапіў склад Wildberries у Хрястове (Уладзімірская вобласць РФ).

Каардынаты цэнтра — 56.050675, 40.125891. Гэта кропка знаходзіцца ва Уладзімірскай вобласці, на ўсход ад сталічнага рэгіёна, то бок на адным з асноўных напрамкаў падвозу тавараў у Маскву.

У сеціве таксама апублікавалі кадры пажару.

Fire Point, украінская кампанія ў сферы абарончых тэхналогій, паведаміла, што ўдар па лагістычным хабе быў нанесены беспілотнікамі FP-1. Паводле звестак кампаніі, гэта адзін з найбуйнейшых аб’ектаў Wildberries у Цэнтральнай Расіі — пасля поўнага ўводу ў эксплуатацыю ягоная ўмяшчальнасць складае больш за 120 млн адзінак тавараў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках