28 жнiўня 2026, Пятніца, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наймаладзейшы кароль свету памёр ад таямнічай хваробы

5
Наймаладзейшы кароль свету памёр ад таямнічай хваробы
Угандскі кароль Ойо Ніймба Кабамба Ігуру Рукідзі IV

Рукідзі IV памёр у 34 гады.

Угандскі кароль Ойо Ніймба Кабамба Ігуру Рукідзі IV памёр у 34 гады. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэм’ер-міністра каралеўства Тооро — Кэлвіна Армстронга Руоміірэ Акіікі.

Рукідзі IV стаў наймаладзейшым кіруючым манархам у свеце, калі ўзыйшоў на трон у 1995 годзе ва ўзросце трох гадоў пасля смерці свайго бацькі.

«З глыбокім смуткам і цяжкім сэрцам я паведамляю пра смерць Яго Вялікасці Омукамы з Тооро, караля Ойо Ніймба Кабамба Ігуру Рукідзі IV», — паведаміў кіраўнік урада ў сваім допісе ў сацыяльнай сетцы X.

Урад прычыну смерці не раскрывае.

Незадоўга да абвяшчэння пра смерць караля стала вядома, што ён праходзіць лячэнне ў ЗША. Кароль не быў жанаты, але пакінуў спадчынніка, якому дастанецца карона.

Уганда — рэспубліка, якой кіруе абраны кіраўнік дзяржавы, аднак у ёй існуюць некалькі традыцыйных манархій, што ўзніклі ў дакаланіяльны перыяд. У прыватнасці, у склад краіны ўваходзіць каралеўства Тооро. Палітычная ўлада гэтых манархій пераважна сімвалічная, аднак яны маюць значны культурны і сацыяльны ўплыў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках