Узброеныя сілы Украіны заглушылі расійскі дрон, які атакаваў камбайн украінскага аграрыя
- 25.08.2026, 21:04
- 1,850
Відэафакт.
Аператары роты РЭБ 413-га палка СБС «Рэйд» выратавалі ўкраінскі камбайн ад атакі расійскага дрона ў прыфрантавай зоне.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, украінскія вайскоўцы з дапамогай сродкаў радыёэлектроннай барацьбы падавілі сігнал варожага БПЛА, які спрабаваў атакаваць сельскагаспадарчую тэхніку.
На апублікаваных кадрах бачна, як аператары РЭБ супрацьдзейнічаюць расійскаму дрону падчас працы ўкраінскага аграрыя ў полі. У выніку тэхніку ўдалося абараніць ад удару праціўніка.