23 верасня 2026, Серада, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве знайшлі мёртвым генерал-маёра ФСБ

22
У Маскве знайшлі мёртвым генерал-маёра ФСБ
Ілюстрацыйнае фота

(Абноўлена) Усплылі цікавыя факты з яго біяграфіі.

У Расіі працягваецца «мор» сярод высокапастаўленых сілавікоў. У Маскве 20 жніўня знайшлі мёртвым генерал-маёра ФСБ у адстаўцы Ігара Лапцева, ён нібыта скончыў жыццё самагубствам.

Ён быў кіраўніком кампаніі, якая пастаўляла праграмнае забеспячэнне і абсталяванне для расійскіх сілавых структур. Пра гэта піша «Обозреватель» са спасылкай на расійскія СМІ.

Што вядома

Згодна з паведамленнямі расійскіх СМІ, цела 83‑гадовага Ігара Лапцева, генерал-маёра ФСБ у адстаўцы, знайшлі ў яго кватэры на Верхняй Краснасельскай вуліцы напярэдадні, 20 жніўня.

«Ён скончыў жыццё самагубствам», – сцвярджаюць прапагандысты з «Маскоўскага камсамольца», якія першымі паведамілі пра смерць былога высокапастаўленага сілавіка.

Прапагандысты не забылі згадаць, што Лапцеў удзельнічаў у агрэсіўнай вайне СССР з Афганістанам, затым доўгі час служыў у ФСБ, дзе «займаўся пытаннямі інфармацыйнай бяспекі».

Паспеў Лапцеў папрацаваць у падатковай паліцыі і нават займаў пасаду намесніка міністра РФ па падатках і зборах.

З 1998 года ўзначальваў савет дырэктараў кампаніі «Інфармтэхніка і Сувязь», якая пазней увайшла ў групу кампаній «Інфармтэхніка».

«Маскоўскі камсамолец» пасаромеўся паведаміць, чым займалася кампанія Лапцева. За яго гэта зрабіла расійскае апазіцыйнае выданне «SOTA».

«Кампанія вырабляе камп'ютарнае праграмнае забеспячэнне і абсталяванне. У якасці яе найбуйнейшых кантрагентаў у адкрытых базах пералічаныя Мінабароны, МУС, тэлефонная станцыя Санкт-Пецярбурга і інш.», – адзначаецца ў паведамленні.

З пачатку вайны ва Украіне адбылася серыя самагубстваў генералаў сілавых ведамстваў РФ. У маі ў Маскве памёр 87‑гадовы генерал-палкоўнік Станіслаў Пятроў — былы начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны. Яго цела знайшлі ў кватэры ў Доме на набярэжнай. Паводле звестак РБК, Пятроў удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і цяжка хварэў, а «Газета.Ru» паведамляла пра магчымую версію самагубства.

У лютым 2023 года ў Падмаскоўі быў знойдзены мёртвым 72‑гадовы генерал-маёр паліцыі Уладзімір Макараў. Ён займаў пасаду намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення МУС па барацьбе з экстрэмізмам і незадоўга да смерці быў вызвалены ад яе ў сувязі з узростам. ТАСС паведамляў, што Макараў скончыў жыццё самагубствам.

У ліпені 2022 года ў Маскве загінуў генерал-маёр ФСБ у адстаўцы Яўген Лабачоў. Яго цела знайшлі на лесвічнай пляцоўцы дома на Качалінскай вуліцы. Лабачову было 76 гадоў. Паводле звестак ТАСС са спасылкай на праваахоўныя органы, прычынай смерці стаў суіцыд.

За месяц да гэтага ў Маскве быў знойдзены мёртвым 90‑гадовы генерал-маёр СВР у адстаўцы Леў Соцкаў. РБК паведамляў, што цела Соцкава знайшлі ў яго кватэры на вуліцы Наватараў. Побач знаходзіўся ўзнагародны пісталет.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках