Лукашэнка публічна прызнаў удзел рэжыму ў вайне на баку РФ
3- 24.08.2026, 18:03
- 2,408
Дыктатар заявіў, што яму «даводзіцца быць на фронце».
Дыктатар Аляксандр Лукашэнка адкрыта прызнаў, што Беларусь усё больш уцягваецца ў вайну РФ супраць Украіны і фактычна знаходзіцца «на фронце» разам з Масквой. Пра гэта беларускі дыктатар сказаў падчас сустрэчы з расійскім губернатарам.
«Нам сёння даводзіцца разам з вамі быць на фронце. Нікуды ад гэтага не дзенешся», – заявіў Лукашэнка.
Па яго словах, на фоне падзей, што адбываюцца, значэнне Беларусі для РФ павялічваецца, а магчымасці краіны «у напрамку Расіі» апошнім часам пашырыліся.