24 жнiўня 2026, панядзелак, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадарожнік зняў пажар на складзе Ozon у Дагестане

1
Спадарожнік зняў пажар на складзе Ozon у Дагестане
Ілюстрацыйнае фота

Гэта адзін з найбуйнейшых складоў маркетплэйса.

У сеціве з’явіліся спадарожнікавыя кадры палаючага пасля атакі беспілотнікаў размеркавальнага цэнтра маркетплэйса Ozon пад Махачкалай. Кадры апублікавала расійская служба «Радыё Свабода».

На фота бачна, што значная частка аб’екта плошчай больш за 130 тысяч квадратных метраў ужо выгарыла. Гэта адзін з найбуйнейшых складоў маркетплэйса, пабудаваны летась.

Расійскія СМІ пісалі, што на фоне пажару акцыі OZON на Маскоўскай біржы раніцай у панядзелак упалі на 28%.

Напярэдадні паведамлялася, што ў ноч на 24 жніўня беспілотнікі атакавалі лагістычныя цэнтры расійскага маркетплэйса Ozon у Стаўрапольскім краі, Адыгеі і Дагестане. На аб’ектах узніклі пажары.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках