Расійская армія паказала ўдар дронам па грамадзянскаму веласіпедысту
1- 24.08.2026, 14:54
- 1,900
Пасля ўвагі СМІ відэа выдалілі.
Відэа атакі 21 жніўня апублікаваў афіцыйны тэлеграм-канал 3-й арміі РФ, напад адбыўся каля пасёлка Васілёўская Пусташ пад Краматорскам.
У подпісе да роліка веласіпедыста назвалі «жывай сілай праціўніка». Ствярджалася, што яго забілі.
Пасля таго, як на відэа звярнула ўвагу выданне Astra, запіс з канала 3-й арміі выдалілі.