Расія нанесла ўдар па амерыканскім заводзе Mondelez у Сумскай вобласці
3- 23.08.2026, 20:06
- 1,544
Ёсць параненыя.
23 жніўня расійская армія нанесла удары па фабрыцы карпарацыі Mondelez International у Тростянцы Сумскай вобласці. Два ўдары беспілотнікаў пашкодзілі памяшканне завода і паранілі некалькіх супрацоўнікаў, абышлося без ахвяр.
У выніку атакі ў Тростянцы траўмаваныя пяць чалавек, паведамілі ў Сумскай абласной пракуратуры. Гэта двое мужчын 1963 і 1976 гадоў нараджэння, а таксама тры жанчыны 1985, 1983 і 1973 гадоў нараджэння.
У людзей нязначныя раненні і парэзы. Папярэдне зафіксаваныя тры трапленні, пашкоджаныя адміністрацыйны і вытворчы будынкі.



