23 жнiўня 2026, Нядзеля, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў амаль перастаў хадзіць і страціў уплыў у Крамлі

Кадыраў амаль перастаў хадзіць і страціў уплыў у Крамлі
Рамзан Кадыраў

Чачэнскага кіраўніка перасталі запрашаць у Маскву.

Хвароба кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, судзячы па ўсім, прагрэсіруе. Ён перастаў пакідаць Грозны, рэдка з'яўляецца на публіцы і не будзе ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах восенню. Пра гэта піша расійскае незалежнае выданне «Можем объяснить».

Кадыраў перастаў выязджаць са сталіцы Чачні. Тыя рэдкія выпадкі, калі ён з'яўляецца на публіцы, толькі падсілкоўваюць чуткі пра яго цяжкі стан. Незмяняльны кіраўнік Чачні з цяжкасцю трымаецца на нагах і вымушаны абапірацца на набліжаных і ахоўнікаў.

У Маскву, паводле звестак выдання, Кадырава перасталі запрашаць. Паказальным стала тое, што яго не запрасілі на з'езд кіроўнай партыі «Адзіная Расія» ў сталіцы РФ.

«Крэмлёўскі дыктатар пачаў называць чачэнскага кіраўніка проста „Рамзан“ — без імя па бацьку. Ён ужо не можа непасрэдна патэлефанаваць нават Вайно і Кірыенку. І апынуўся ў залежным становішчы ад сябра АП, свайго былога ворага, мільянера Сулеймана Керымова», — піша «Можем объяснить».

Судзячы па ўсім, Кадыраў страціў статус «кіраўніка Каўказа». Ён таксама пачаў раздаваць спадчыну. У прыватнасці, перадаў свой самалёт Airbus A319 у карыстанне сынам Адаму і Элі. Гэты борт актыўна лётае ў Маскву і Саудаўскую Аравію.

На федэральныя выбары Кадыраў упершыню не ідзе. Замест яго балатуюцца яго набліжаныя. Відавочна, што сваім пераемнікам Кадыраў бачыць самага малодшага сына — Адама. Кіраўнік Чачні ігнаруе незадаволенасць Крамля гэтай кандыдатурай, прасоўваючы 18-гадовага нашчадка на пасаду кіраўніка рэспублікі. Некаторыя ўплывовыя чачэнскія сілавікі пачалі вешаць партрэты Адама ў сваіх кабінетах побач з выявамі Кадырава-старэйшага і Пуціна.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках