«Пры разводзе мужу аддайце, а сабе — кватэру»
- 28.07.2026, 9:17
- 1,740
У Беларусі абмяркоўваюць бутэльку воцату па цане аўтамабіля.
У гандлёвым цэнтры «Сеніца» пад Мінскам заўважылі ў продажы бутэльку бальзамічнага воцату Giusti Reserva 100 аб'ёмам 100 мл за 4368 рублёў. Калі пералічыць кошт на літр, атрымаецца 43 680 рублёў (каля 15 тысяч долараў). Фота цэнніка хутка разышлося па сацсетках, піша «Зеркало».
«Я не ўяўляю, куды гэты воцат дадаваць трэба», — прызнаўся аўтар паста ў Threads.

У каментарыях адны пачалі жартаваць з незвычайнай цаны, іншыя — шукаць прымяненне самому тавару:
«Усё адно танней, чым 1 гігабайт інтэрнэту ў роўмінгу ў МТС».
«Гэтым воцатам Леніна бальзамуюць! Вось і такая цана».
«Пры разводзе мужу аддайце, а сабе — кватэру».
«Я пастаянна такі бяру. З дашыракам — самае тое».
«У свой інвестыцыйны партфель».
«Закапаць па кроплі ў вочы раз на тыдзень цягам усяго жыцця».
«У пральную машыну замест кандыцыянера для бялізны, каб змякчыць адзенне».
«З пельменямі бахнуць».
«Да стэйку з адзінарога».
«Цыбульку замарынаваць».
«У чорную ікру?»
«Выдатна здымае вапнавы налёт з унітаза».
Некаторыя параўналі куплю воцату з іншымі дарагімі набыццямі, напрыклад, кватэрамі і аўтамабілямі:
«Мяняю аднушку ў Гатаве на літр воцату Giusti Reserva. Агенцтвам не турбаваць».
«У мяне дома калекцыя рарытэтных воцатаў. Мяняю на Lamborgini не старэйшы за 22 год».
«Літр сумнеўнага воцату ці BMW X6 M? Здаецца, выбар відавочны».
Абмяркоўвалі і месца продажу такога тавару. Адзін з карыстальнікаў напісаў:
«Магчыма, воцат і дарагі, і для рэстарана Michelin падыходзіць, але пытанне! Чаму ён ляжыць у краме ў Сеніцы, а не ў Дубаі?»
Яму адказалі:
«Напэўна, гэтае пытанне хоць раз у жыцці ўзнікала ў кожнага з нас: «Чаму я ў Сеніцы, а не ў Дубаі».
Некаторыя дапусцілі, што такі высокі цэннік — маркетынгавы ход:
«Гэта спецыяльна ставяць такую цану, каб на фоне самага дарагога воцату ў прынцыпе выглядала цана нармальна».
«У вытворцы каштуе 650 еўра. Добра на ім навараюцца перакупшчыкі».
Праўда, знайшліся і тыя, хто пацвердзіў, што прадукт сапраўды адносіцца да ліку самых дарагіх у свеце і варты сваіх грошай:
«Добры воцат, у мяне такі ёсць, каштаваў каля 500 еўра, але яго хопіць, напэўна, да пенсіі яшчэ і маім унукам…»
«Aceto balsamico — гэта не воцат, як мы прызвычаіліся, тыпу яблычны, вінны і г. д. Гэта соус, цягучы, цёмна-карычневага колеру, з прыемным кісла-салодкім прысмакам. Універсальны, падаецца як да салатаў, мяса, так і да фруктаў і нават марожанага. Карацей, асаблівы від гурманскага вы***вання. Мы ў Італіі часта карыстаемся aceto balsamico, але набываем яго, як простыя смяротныя, іншай маркі, па цане 3–4 еўра за бутэлечку».
Як таксама расказалі ў каментарыях, Giusti Reserva 100 — адзін з самых дарагіх традыцыйных бальзамічных воцатаў. Лік 100 у назве азначае, што прадукт вытрымліваўся 100 гадоў. Яго выпускае італьянская кампанія Giuseppe Giusti, заснаваная ў 1605 годзе. Для гэтай лінейкі выкарыстоўваюць змесціва самых старых сямейных бочак, а сам воцат пастаўляецца ў драўлянай скрыначцы з піпеткай з выдутнага шкла, паколькі яго выкарыстоўваюць літаральна па некалькі кропель.
«Пры разводзе мужу аддайце, а сабе — кватэру». У Беларусі абмяркоўваюць бутэльку воцату па цане аўтамабіля
Знайшліся і тыя, хто пацвердзіў, што прадукт сапраўды адносіцца да ліку самых дарагіх у свеце і варты сваіх грошай.