Усе 100 сенатараў ЗША запрошаныя на сустрэчу з Зяленскім у Капітоліі
- 28.07.2026, 8:33
- 2,180
На фоне разгляду ў Кангрэсе законапраекта аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі.
Усе 100 сенатараў ЗША былі запрошаныя на сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірam Зяленскім у аўторак на фоне разгляду ў Кангрэсе законапраекта аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі.
Як піша The Hill, сустрэча адбудзецца ў Капітоліі ЗША а 18:00 па мясцовым часе (1:00 серады паводле мінскага часу).
«Сустрэча адбудзецца на фоне разгляду Сенатам законапраекта, які прадугледжвае ўзмацненне санкцый супраць Расіі і яе гандлёвых партнёраў у адказ на працяг агрэсіі Масквы супраць Украіны», — адзначае выданне.
Зяленскі знаходзіцца ў Вашынгтоне, каб прысутнічаць на памінках па памерлым сенатары Ліндсі Грэму (рэспубліканец ад Паўднёвай Караліны), аднаму з аўтараў законапраекта аб санкцыях і ключаваму саюзніку Украіны ў Кангрэсе. Таксама на 28 ліпеня ў Зяленскага запланаваная сустрэча з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Выданне нагадвае, што раней невялікія групы сенатараў сустракаліся з прэзідэнтам Украіны, абмяркоўваючы дапамогу Кіеву і ўвядзенне дадатковых санкцый супраць Расіі. Вялікая група сенатараў з абедзвюх партый сустрэлася з Зяленскім у Мюнхене ў лютым, а некаторыя сенатары сустракаліся з ім падчас яго папярэдніх візітаў у Вашынгтон.