Што чакае Расію
- Валерый Пекар
- 26.07.2026, 22:05
- 1,468
Калі хлусня стане мацней за дзяржаву.
Ніхто ў Расіі не разумее, навошта Украіна напала на Расію. Але прынамсі адно ведаюць дакладна: Украіну падштурхоўваюць у спіну праклятыя еўрапейцы.
Калі людзі вельмі доўга жывуць у скажоным свеце, яны губляюць разуменне прычынна-выніковых сувязяў. Спачатку карціну свету скажае прапаганда.
А потым людзі і самі далучаюцца да скажэння ўласнай карціны свету, бо так бяспечна. Бяспечна не гаварыць, не думаць, не ведаць. Калі вы вельмі пастараецеся чагосьці не ведаць, вы гэтага і не будзеце ведаць.
Таму паліўны крызіс у Расіі выкліканы не вайной — гэта штучны крызіс, змова нафтавых алігархаў супраць шараговых расіян. Таму атакі на склады расійскіх маркетплэйсаў выкліканы не вайной — гэта заказныя атакі, за якімі стаяць буйныя міжнародныя маркетплэйсы, што жадаюць захапіць расійскі рынак.
Гэта не можа быць вайна, бо вайны няма. Ім шмат гадоў казалі па тэлебачанні, што вайны няма. Ёсць толькі «ООС», а гэта ж зусім іншае.
Ды і потым, чаму ўсё гэта адбываецца на тэрыторыі Расіі? Так не павінна быць, бо «ООС» адбываецца ва Украіне.
Ды ўвогуле, гэта ўсё Украіна сама сябе абстрэльвала, каб публікаваць фатаграфіі. Таму і антываенных рухаў няма, бо вайны няма. (А падчас афганскай і чачэнскіх войнаў былі велізарныя рухі.) Дык што не надзейцеся, што да іх дойдзе.
Не чакайце бунту супраць рэжыму. Проста рэжым разваліцца, бо не зможа далей функцыянаваць. А ў гэты момант спрытныя дзельцы разбяруць усё на запчасткі. Ідэйных цяпер няма, а жадных дастаткова.
Валерый Пекар, «Фэйсбук»