25 лiпеня 2026, Субота, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спрабаваў патлумачыць, што 30 літраў — мала»

4
«Спрабаваў патлумачыць, што 30 літраў — мала»

Беларускі айцішнік распавёў пра паездку па Расіі.

Беларускі айцішнік Міхаіл (імя зменена) цяпер працуе ў Маскве, але нядаўна паехаў паглядзець Казань. Пра ўражанні ён распавёў выданню Devby.io.

«Чалавек спрабаваў патлумачыць касіру, што 30 літраў яму мала»

Жыву і працую ў Маскве ўжо больш за два гады. Часцей працую ў офісе, хоць у мяне «гібрыд», і магу тыднямі не з’яўляцца ў офісе.

Збоі з палівам, вядома, прыкметныя. У Маскве гэта могуць быць чэргі на АЗС, а можа быць і проста адсутнасць паліва на прыватных запраўках (ім яно дастаецца ў апошнюю чаргу).

Цяпер ездзіў паглядзець горад Казань. Цягніком, бо рэйсы на самалёты часта адмяняюць або пераносяць, а цягнікі ходзяць без затрымак. Там сітуацыя такая ж, а можа і горшая. Бо чэргі прыкметна большыя, чым у Маскве.

Кошт паліва на прыватных запраўках у Маскве ўвогуле космас: 120 рублёў [$1,53] за літр 95‑га бензіну, на дзяржаўных — 72–80 рублёў [$0,92—1,02]. У Казані на пару рублёў меней.

Цалкам закрытых заправак няма, усе ўсё роўна нешта прадаюць: газ, дызельнае паліва. Потым ім прывозяць бензін, і яны стараюцца трымаць яго па высокіх коштах як мага даўжэй.

Збоі ў асноўным датычацца бензіну (92, 95, 100). Дызель часта ёсць, але нават ён часам сканчаецца пад вечар. А вось газ я бачыў заўсёды, на ўсіх запраўках.

Абмежаванні на бензін — 30 літраў. Пра абмежаванні на дызельнае паліва не ведаю, не пытаўся. Само абмежаванне працуе праз касіра, які проста не прабівае больш за 30 літраў. Падысці двойчы, пакуль машына стаіць ля калонкі, таксама не атрымаецца. Можна, вядома, паехаць на іншую запраўку або ўстаць у чаргу яшчэ раз. Але для большасці людзей 30 літраў паліва — гэта тыдзень карыстання аўто, таму, напэўна, такой вострай патрэбы няма.

Не ведаю, пафіксілі ці не, але можна было заліць 30 літраў праз касіра, пасля зайсці ў дадатак «Т‑запраўкі», аплаціць праз яго і заліць яшчэ 30 літраў. Гэтыя ж анлайн‑сервісы для запраўкі ніяк не адсачыць. Праўда, я бачыў гэта толькі ў інтэрнэтах, таму дакладнасці не гарантавую.

На паўсядзённае жыццё, працу грамадскага транспарту, дастаўкі, каршэрынг гэтыя збоі не паўплывалі. У Маскве нічога падобнага не назіраю. На працу дабіраюся грамадскім транспартам — там усё стабільна. Чэргі на запраўках хоць і ёсць, але не такія, як у рэгіёнах. Я стаяў максімум 30 хвілін, звычайна ўсё яшчэ хутчэй. Але гэта ў маім раёне. Масква велізарная, як там у іншых раёнах — не ведаю.

Ніякіх зменаў у паводзінах людзей, агрэсіі на запраўках таксама не бачыў. Максімум, што было, — чалавек хвіліну спрабаваў патлумачыць касіру, што 30 літраў яму мала. І ён не выйграў у гэтай спрэчцы.

«Ёсць нават пэўная пагроза і небяспека асабіста для мяне»

Прамыя наступствы удараў дронаў за ўвесь гэты час я бачыў толькі ў навінных пабліках. Праўда, я заўсёды разумеў, што яны ёсць, і што існуе нават пэўная пагроза і небяспека асабіста для мяне. Я выдатна ўсведамляю гэтую рызыку.

«У Казані проста няма ўсяго астатняга інтэрнэту»

У Казані ў цэнтры горада мабільнага інтэрнэту ў мяне проста не было. Што мяне здзівіла, — мне абмежавалі інтэрнэт проста пры ўездзе ў Татарстан, калі я перасёк мяжу рэспублік [Татарстана і Чувашыі]. Вось гэтага я зусім не чакаў.

Фото: Kamil Foatov, Unsplash

Прыйшло СМС: «Сардэчна запрашаем у Татарстан! У мэтах бяспекі мабільны інтэрнэт можа быць абмежаваны бла-бла-бла. Даступныя сайты глядзіце па спасылцы…». Працуюць таксі, браўзер «Яндэкс», хутчэй за ўсё ВК (у мяне яго няма). І літаральна няма «астатняга» інтэрнэту.

Нават калі мабільны інтэрнэт быў (на набярэжнай, у самым цэнтры Казані ў мяне сувязь была на адну падзельку, нават «белыя сайты» не працавалі), я не заўсёды мог стабільна падключыцца да свайго VPN.

Падобна было не проста на «белыя спісы», а на поўнае адключэнне злучэнняў за мяжу праз мабільны інтэрнэт. Пры гэтым Wi‑Fi працаваў заўсёды стабільна.

«На працы ў нас карпаратыўны VPN, таму там усё стабільна»

З інтэрнэтам у Маскве значна лепш. VPN у мяне свой, я плачу толькі за арэнду сервера $50 у год. Ім карыстаемся я, мая дзяўчына і некаторыя знаёмыя. На працы ў нас карпаратыўны VPN, таму там усё стабільна.

Фото: lev p, Unsplash

Усе кампаніі, уключаючы дзяржструктуры, выкарыстоўваюць VPN. Вялікія кампаніі, як мая, ўздымаюць свае серверы праз даверных асоб і выкарыстоўваюць іх. Кампаніі меншага памеру проста арэндуюць серверы ў звычайных воблачных правайдэраў.

«У Беларусі цяпер прасцей»

У Беларусі цяпер табе проста прасцей працаваць і карыстацца дабротамі цывілізацыі. У цябе няма «белых спісаў», абмежаванняў і г.д.

Так, у мяне ёсць планы наконт пераезду. Цяпер ёсць магчымасць пераехаць, не змяняючы кампанію. Для сябе я вызначыў некалькі варыянтаў: на радзіму — у Беларусь, у Казахстан або ў Грузію.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках