У Германіі лёгкаматорны самалёт урэзаўся ў дом
1- 25.07.2026, 19:50
- 1,098
Усе, хто знаходзіўся на борце, загінулі.
У Германіі разбіўся лёгкаматорны самалёт з двума людзьмі на борце, які урэзаўся ў дах прыватнага дома; абодва загінулі, паведамляе Bild.
Інцыдэнт адбыўся каля 11 раніцы ў Ніжняй Саксоніі ў абшчыне Гандэркезэ недалёка ад Ольдэнбурга. Лёгкаматорны самалёт пачаў губляць вышыню і урэзаўся насавой часткай у дах прыватнага дома, праламаў яго і нанёс сур'ёзныя пашкоджанні.
Пасля паступлення паведамлення ў ратавальныя службы вакол месца аварыі эвакуявалі 100 дамоў і закрылі паветраную прастору.

Спачатку сярод абломкаў знайшлі аднаго загінулага, пазней — яшчэ аднаго, заціснутага ўнутры скавэрканага самалёта.
Самалёт, што засеў на лесвіцы паміж першым і другім паверхамі будынка, каля 5 гадзін даставалі адтуль з дапамогай крана.
Жыхары дома па шчаслівым збегу абставінаў былі ў адпачынку і не пацярпелі.

Паводле дадзеных сэрвісаў адсочвання паветранага руху, самалёт, што разбіўся, — Tecnam P 2010 TDI даўжынёй каля 8 метраў. Раніцай ён вылецеў з Брэмена, ненадоўга прызямліўся на аэрадроме ў Гандэркезэ і праз шэсць хвілін пасля вылету адтуль пацярпеў крушэнне.