The Hill: Трамп можа прымусіць Крэмль спыніць вайну ва Украіне адным рашэннем
1- 25.07.2026, 11:59
- 2,296
Удары ўкраінскіх БПЛА стварылі для гэтага перадумовы.
Праблемы Расійскай Федэрацыі з палівам даюць лідару ЗША Дональду Трампу магчымасць узмацніць ціск на Крэмль і насамрэч наблізіць завяршэнне вайны супраць Украіны. Такое меркаванне ў калонцы для The Hill выказаў старшы навуковы супрацоўнік Atlantic Council Джозэф Вэбстэр.
Паводле слоў эксперта, удары ўкраінскіх БПЛА па расійскай энергаінфраструктуры ўжо прывялі да дэфіцыту бензіну ў РФ. Вэбстэр лічыць, што Вашынгтон мог бы падтрымліваць ціск на расійскую паліўную інфраструктуру і адначасова абмежаваць пастаўкі бензіну ў Расію.
«Санкцыі на імпарт бензіну ў Расію могуць прывесці да міру ва Украіне», — заявіў аналітык. Ён адзначыў, што Масква ўжо забараніла экспарт авіяцыйнага паліва, бензіну і дызельнага паліва, а на АЗС у розных рэгіёнах краіны-агрэсара ўтвараюцца доўгія чэргі. Беларусь павялічыла пастаўкі паліва, тады як Казахстан, які мае ўласны дэфіцыт, абмежаваў экспарт.