25 лiпеня 2026, Субота, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікрааўтобус з беларусамі трапіў у аварыю ў Батумі

1
Мікрааўтобус з беларусамі трапіў у аварыю ў Батумі

Двое чалавек загінулі.

У грузінскім горадзе Батумі ў аварыю трапіў мікрааўтобус з турыстычнай групай, загінулі двое чалавек, паведамляе выданне The Ajara Times. Турысты былі з Беларусі, піша primetime.ge.

Аварыя адбылася ранняй раніцай 25 ліпеня на скрыжаванні вуліц Горгіладзэ і Важа-Пшавела ў Батумі. Загінулі двое чалавек.

Як паведамляецца, у выніку сутыкнення мікрааўтобуса і легкавога аўтамабіля мікрааўтобус перакуліўся, а легкавая машына ўрэзалася ў сцяну будынка Батумскага мастацкага ўніверсітэта.

У мікрааўтобусе знаходзілася турыстычная група — грамадзяне Беларусі. Паведамляецца, што абодва загінулыя былі замежнікамі. Падобна, што яны былі грамадзянамі нашай краіны. Але пакуль больш дакладнай інфармацыі няма.

Пацярпелі сем чалавек, іх даставілі ў розныя клінікі Батумі.

Па словах відавочцаў, сутыкненне было настолькі моцным, што пасажыры вылецелі з мікрааўтобуса, адзначае Batumelebi.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках