Беспілотнікі атакавалі Энгельс, дзе базуюцца расійскія бамбавальнікі «Ту-95МС» і «Ту-160»
- 25.07.2026, 9:42
- 1,964
Узброеныя сілы Украіны нанеслі паветраны ўдар па раёне расійскага ваеннага аэрадрома.
У ноч на суботу, 25 ліпеня, Сілы абароны Украіны атаквалі ваенныя і стратэгічныя аб’екты ў Саратаўскай вобласці Расіі. Па папярэдняй інфармацыі, пад удары трапілі аб’екты ў раёне Энгельса, у тым ліку вайсковая частка, паведамляе Диалог.UA пасля маніторынгу сацсетак.
Паветраную небяспеку ў Саратаўскай вобласці абвясцілі прыкладна а 02:05. Практычна адразу пасля гэтага стала вядома пра выбухі ў Энгельсе.
Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін на момант напісання гэтай навіны яшчэ ніяк не каментаваў сітуацыю ў рэгіёне. Поўнае маўчанне захоўвалі і цэнтральныя расійскія ўлады. Жыхары горада Энгельс паведамілі пра моцны пажар пасля ўкраінскай атакі.
Фатаграфіі і відэа, выкладзеныя ў Сеціва, сведчаць, што ўдар быў паспяховым. OSINT-аналітыкі лічаць, што пажар адбыўся на тэрыторыі адной з вайсковых частак расійскай арміі.

Заяўляецца, што гарыць былы штаб 22-й гвардзейскай цяжкай бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі Узброеных сіл РФ.
OSINT-аналітык ASTRA звярнуў увагу на тое, што зусім побач з месцам пажару знаходзяцца аб’екты ваеннага аэрадрома «Энгельс-2». Там базуюцца стратэгічныя бамбавальнікі-ракетаносцы Ту-95МС і Ту-160, якія наносяць ракетныя ўдары па Украіне.