Аўто на беларускіх нумарах уразіла палякаў
2- 24.07.2026, 19:40
- 22,170
Фота: Facebook/Yellowbox
Відэафакт.
У польскім сегменце TikTok завірусілася відэа аўто на беларускіх нумарах з надпісам па-польску «Dziękuję za gościnność» («Дзякуй за гасціннасць»).
Як заўважыў сайт Charter97.org, у каментарыях палякі распавядаюць пра пазітыўнае ўспрыманне беларусаў:
«Ажно сэрца радуецца».
«Беларусы — нашы сапраўдныя браты».
«У мяне вельмі добрыя ўспаміны пра беларусаў з 90-х».
«Беларусы — добрыя, гасцінныя людзі».
«Вельмі люблю беларусаў. Яны найбліжэйшы да нас народ. Нават перакладчык не патрэбны», — пішуць у каментарыях пад відэа.
@bydgoskieklimaty Гэта не Быдгашч, а Варшава, але мы былі на дзелавых сустрэчах і па дарозе натрапілі на такую машыну. І ўбачылі аўто на беларускіх нумарах і гэты бясцэнны надпіс «дзякуем за гасціннасць». Такое відовішча прынамсі здзіўляе, тым больш, што гэта людзі з Беларусі, з якімі мы мелі магчымасць перакінуцца некалькімі словамі. Яны ўжо шмат гадоў вядуць фірму ў Польшчы (яшчэ задоўга да палітычных спрэчак). Прыемна сустракаць такіх людзей! Паважайма адзін аднаго! 🇵🇱🇧🇾 #białoruś #polska #samochód #polityka #bydgoszcz ♬ الصوت الأصلي - 𐬺✰ 𝐀𝐥𝐢 ✰𐬺