24 лiпеня 2026, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

A1 уключае платныя паслугі без ведама беларусаў

5
A1 уключае платныя паслугі без ведама беларусаў

Часта гэта можна заўважыць толькі пасля спісання грошай.

Беларусы скардзяцца на тое, што мабільны аператар A1 спаганяе плату за паслугі, якія яны не падключалі. Прыклад гэтага прыводзіць у Threads карыстальнік пад нікам dima_areshka.

«A1, вельмі хацелася б даведацца, да калі вы будзеце падключаць паслугі без усялякіх апавяшчэнняў? Што за паслуга караоке? У мяне карпарацыя, я ўвогуле ў асабісты кабінет практычна не заходжу. А тут раптам высвятляецца, што другі месяц плачу 70 капеек у дзень за караоке», — піша ён.

З падобнымі праблемамі сутыкаліся і іншыя абаненты. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары да допісу:

— У майго таты такая паслуга падключылася. Я злая была, як чорт, колькі можна гэтай лухты.

— У свякрухі і ў дачкі быў F1, у бацькоў і яшчэ двух дзяцей — МТС. Думаю, не трэба тлумачыць, у каго вечна былі нейкія праблемы з балансамі. Вось так за дзіця і пажылога чалавека доўга даводзілася плаціць лішняе толькі таму, што не заходзіла і не правярала іх SMS кожны дзень. Наплявала і перанесла нумары ў МТС.

— Спадзяюся, A1 пракаментуе сітуацыю. Бо заходзіць штодня ў дадатак і правяраць, што падключана, — такое сабе.

— Тое ж: нядаўна такая паслуга падключылася незразумела з чаго.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках