Буданаў назваў ключ да міру ва Украіне
31- 23.07.2026, 19:26
- 17,232
Фота: ТСН
Ён — у сінэргіі двух напрамкаў.
Кіраўнік Афіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook пра вынікі тэлефоннай размовы Уладзіміра Зяленскага з прадстаўнікамі ЗША Стывенам Уіткофам і Джарэдам Кушнэрам.
Паводле яго слоў, ключ да набліжэння міру — у сінэргіі двух напрамкаў: сістэмнай дыпламатычнай працы на найвышэйшым узроўні і штодзённым умацаванні сіл бяспекі і абароны.
«Украіна робіць усё для рэальнага перамоўнага працэсу і завяршэння вайны. Сістэмная дыпламатычная праца на найвышэйшым узроўні і штодзённае ўмацаванне Сіл бяспекі і абароны — гэта паралельныя працэсы, якія набліжаюць доўгачаканы мір. Працягваем сумесную працу з амерыканскімі партнёрамі», — напісаў Буданаў.
Нагадаем, украінская перагаворная каманда, у склад якой разам з Кірылам Буданавым увайшлі Уладзімір Зяленскі, Рустэм Умераў і Сяргей Кісліца, правяла тэлефонную размову з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША — Стывенам Уіткофам і Джарэдам Кушнэрам. Асноўнай тэмай абмеркавання стала актывізацыя дыпламатыі і канкрэтныя крокі па набліжэнні міру.