Названы самы папулярны мэсэнджар у Беларусі
9- 20.07.2026, 10:46
- 11,482
У заходніх суседзяў сітуацыя адрозніваецца.
У краінах Усходняй Еўропы, уключаючы Беларусь, Расію і Украіну, самым папулярным мэсэнджарам з’яўляецца Telegram.
А ў нашых заходніх суседзяў — Польшчы і Літвы — больш папулярны Facebook Messenger: яго зона ахоплівае таксама Эстонію і краіны Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы.
У Латвіі ж лідзіруе WhatsApp — самы распаўсюджаны мэсэнджар у Заходняй і Паўднёвай Еўропе, а таксама ў Турцыі.

А на Балканах асобна стаіць невялікі «астравок» прыхільнікаў Viber.
У нашага сайта ёсць канал у папулярным мэсэнджары Telegram
У ім мы публікуем самыя важныя навіны Беларусі і свету, цікавыя інтэрв’ю і аналітыку, фота і відэа з пратэсных акцый беларусаў.
Калі вы ўжо карыстаецеся гэтым мэсэнджарам, вам трэба проста перайсці па спасылцы і падпісацца на канал.