Выйшла вялікае абнаўленне Telegram з новымі функцыямі
1- 14.07.2026, 22:07
- 1,384
Што дадалі ў папулярны сярод беларусаў мэсэнджар.
Распрацоўнікі Telegram выпусцілі абнаўленне 12.9, якое дадае ў мэсэнджар пашыраны тэкставы рэдактар, новую сістэму супольнасцей і дадатковыя інструменты для кіравання групавымі чатамі, уключаючы магчымасць выкарыстоўваць знікаючыя паведамленні.
Адна з галоўных навінак — пашыраны рэдактар тэксту. Цяпер карыстальнікі могуць афармляць паведамленні ў фармаце артыкулаў з дапамогай загалоўкаў, табліц, маркіраваных і нумараваных спісаў, цытат і блокаў кода. Акрамя таго, фота і відэа можна ўстаўляць у любую частку паведамлення.
Рэдактар таксама падтрымлівае паведамленні аб'ёмам да 32 768 знакаў. Дадаткова ў яго інтэграваныя інструменты ШІ на базе Cocoon, прызначаныя для генерацыі і рэдагавання тэксту. На дадзены момант гэтая навінка даступная толькі падпісчыкам Telegram Premium.
Таксама ў мэсэнджары з'явіліся супольнасці, якія дазваляюць аб'ядноўваць некалькі груп, каналаў і ботаў у адзіную тэматычную прастору. Карыстальнікі змогуць бачыць усе звязаныя чаты і хутка пераключацца паміж імі.
Акрамя таго, абнаўленне ўключае падтрымку знікаючых паведамленняў у групах, што дазваляе аўтаматычна выдаляць паведамленні па заканчэнні зададзенага часу.