14 лiпеня 2026, aўторак, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскае касмічнае агенцтва адкрые цэнтр у Варшаве

Еўрапейскае касмічнае агенцтва адкрые цэнтр у Варшаве
ілюстрацыйнае фота

Польскі ўрад прыняў рашэнне падвоіць фінансаванне касмічнага сектара.

Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ESA) адкрые ў Варшаве свой новы цэнтр, які стане першым такім цэнтрам Агенцтва ў краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

«Польшча становіцца адным з еўрапейскіх лідараў у сферы космасу. Гаворка ідзе пра развіццё навукі, тэхналогій і бізнесу, а таксама пра бяспеку», — заявіў ён.

Паводле слоў Туска, новы цэнтр будзе займацца, у прыватнасці, тэхналогіямі падвойнага прызначэння, крызісным кіраваннем, спадарожнікавай сувяззю, маніторынгам надзвычайных сітуацый і праектамі ў сферы бяспекі.

Польскі ўрад прыняў рашэнне падвоіць фінансаванне касмічнага сектара і пашырыць супрацоўніцтва з Еўрапейскім касмічным агенцтвам. Кампаніі, што ўваходзяць у Польскі фонд развіцця, у тым ліку дзяржаўны банк BGK, стварылі спецыяльны інвестыцыйны фонд аб'ёмам да 500 млн злотых (каля 120 млн еўра) для падтрымкі інвестыцый у касмічную галіну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках