«Прагрыміць гучна і дасць Украіне трумф»
3- 7.06.2026, 16:05
- 15,814
Z-ваенкар прадказаў «курскую аперацыю» ЗСУ ў Крыме.
Расейскі Z-ваенкар Дзмітрый Стэшын прагназуе з’яўленне ўкраінскага дэсанту ў часова акупаваным Крыме і правядзенне ўкраінскай арміяй аперацыі на паўвостраве, падобнай да той, што раней была праведзеная ў Курскай вобласці.
Аб гэтым прапагандыст заявіў у эфіры радыё «Камсамольская праўда». Фрагменты гэтага эфіру публікуе ўкраінскі блогер Дзяніс Казанскі на сваім YouTube-канале.
Па словах Стэшына, такая аперацыя стане сапраўднай інфармацыйнай бомбай і дасць Украіне трумфы ў будучым перамоўным працэсе.
«Чаго чакаць? Чакаць дэсанту ў Крым, які будзе часткова піяр-акцыяй, і вельмі доўга з ім будзем вазіцца, як звычайна», – заявіў прапагандыст.
Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне вядучага, ці ідзе гаворка пра курскі варыянт аперацыі, Стэшын сказаў, што так. «Не ў такіх маштабах, вядома. Але як піяр-акцыя гэта проста прагрыміць вельмі моцна і абазначыць усе трумфы і пазіцыю Украіны на перамовах, калі яны будуць працягвацца», – дадаў ён.
На думку Стэшына, менавіта для правядзення такой аперацыі Украіна цяпер пераразае лагістыку акупантаў у Крым. Ён прызнаў, што вольнага праезду на паўвостраў ужо няма.
Прапагандыст таксама распавёў, што ўкраінскія беспілотнікі кантролююць трасы на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці. Ідзе пра трасы Данецк – Марыупаль, Данецк – Новаазоўск, Данецк – Гарлаўка.
Акрамя таго, падчас гэтага эфіру Стэшын заявіў, што заявы расейскага дыктатара пра наступ войскаў РФ на фронце не адпавядаюць рэчаіснасці. Паводле яго слоў, у большасці выпадкаў расейскія вайскоўцы здымаюць пастановачныя відэа, складаюць фальшывыя даклады і перадаюць усё гэта наверх.
«Можна паказаць двух нашых байцоў з руін, якія высунуліся ў дзірку ў разбураным даху і расцягнулі расейскі сцяг, і адразу паставіць птушачку, што населены пункт „вызвалены“. Я думаю, што ў большасці выпадкаў менавіта так і робіцца», – заявіў прапагандыст.