26 лiпеня 2026, Нядзеля, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Драпаты абвясціў пра пачатак аўдыту ў ЗСУ

8
Драпаты абвясціў пра пачатак аўдыту ў ЗСУ

«Недатыкальных» не будзе.

Галоўнакамандуючы ЗСУ Міхаіл Драпаты абвясціў пра пачатак аўдыту ва Узброеных Сілах Украіны. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве ў сацыяльнай сетцы Х.

Паводле яго слоў, мэта аўдыту — «не шукаць вінаватых, а сумленна ацаніць рэальны стан спраў у кожнай вайсковай часці».

«Мы павінны ведаць праўду пра ўзровень баявой гатоўнасці, забеспячэнне, укамплектаванасць, падрыхтоўку асабовага складу і эфектыўнасць кіравання», — адзначыў галоўнакамандуючы.

Драпаты падкрэсліў: «недатыкальных» не будзе, маўляў, «калі будуць выяўленыя парушэнні, службовая халатнасць або злоўжыванні — адказнасць будуць несці ўсе».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках