27 чэрвеня 2026, Субота, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікі беларускі банк уводзіць ліміты на валютныя пераказы

Вялікі беларускі банк уводзіць ліміты на валютныя пераказы

Ужо з 1 ліпеня.

З 1 ліпеня 2026 года «Сбер Банк» усталюе ліміт на банкаўскія пераказы ў замежнай валюце, што здзяйсняюцца праз сістэму «СберБанк Онлайн» на рахункі фізічных і юрыдычных асоб у банках за межамі Беларусі. Пра гэта паведамляецца на сайце банка.

Ліміт складзе 1900 базавых велічынь на працягу 30 каляндарных дзён. Гэта 85 500 рублёў у месяц.

У банку ўдакладнілі, што пры кожным пераказе будзе правярацца агульная сума аперацый за папярэднія 30 дзён, уключаючы дзень здзяйснення новага пераказу.

Абмежаванне датычыцца пераказаў у замежнай валюце на рахункі, адкрытыя ў замежных банках.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках