Беларускія банкі працягваюць валютны «флэшмоб»
- 26.06.2026, 8:30
- 2,064
Яшчэ адзін уводзіць камісію за прыём наяўных грошай.
«Банк БелВЭБ» уводзіць камісію за прыём расійскіх рублёў. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 26 чэрвеня. Раней такое рашэнне прынялі некаторыя іншыя фінустановы.
«Банк БелВЭБ» з 26 чэрвеня гэтага года ўводзіць камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў з залічэннем на бягучы рахунак. Памер платы складзе 5% ад сумы.
«Пры залічэнні на рахункі, адкрытыя да 26 чэрвеня, камісія не спаганяецца», — удакладнілі ў «Банку БелВЭБ».
Нагадаем, раней такую камісію ўвялі «Альфа-Банк», «Тэхнабанк», «МТБанк», «БНБ-Банк», «Цэптэр Банк», «Беларусбанк». Збор складае ад 2 да 5% у залежнасці ад фінустановы. Прычым некаторыя банкі ўвялі камісію толькі для нерэзідэнтаў Беларусі.