Беларус Шкурын аформіў хэт-трык у сяброўскім матчы
- 25.06.2026, 22:38
«Катовіце» беларускага нападніка разграмілі «Світ».
25 чэрвеня «Катовіце» разграмілі «Світ» (7:0) у сяброўскім матчы.
Беларускі нападнік Ілля Шкурын адзначыўся трыма галамі ў вароты клуба са Шчэціна: на 55-й, 86-й і 88-й хвілінах, перадае «Трыбуна».
Мінулы сезон «Катовіце» завяршылі на пятым месцы Экстраклясы, «Світ» – на 12-м месцы Д3 Польшчы, у 2 ачках ад стыкавых матчаў на паніжэнне.