На Крыце арыштавалі дзвюх беларусак, якія ўчынілі дэбаш у самалёце
11- 24.06.2026, 11:56
- 5,720
Адна з іх зламала нагу паліцэйскаму.
Дзвюх пасажырак з Беларусі арыштавалі за недысцыплінаваныя паводзіны падчас палёту з Варшавы ў Ханью і за напад на паліцэйскага.
Пра гэта паведамляе Ekathimerini.
Дзве жанчыны ва ўзросце 45 і 47 гадоў пачалі крычаць і курыць на борце самалёта, што строга забаронена, а таксама адмовіліся супрацоўнічаць з экіпажам.
Калі самалёт прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Ханьі на Крыце, іх затрымалі, і адна з іх ударыла нагой паліцэйскага, які надзяваў ёй кайданкі, у выніку чаго ён атрымаў пералом нагі.
Паліцэйскага даставілі ў мясцовую бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.