Axios: ЗША і Іран заключаць дагавор сёння
3- 14.06.2026, 8:07
- 2,164
Угоду падпішуць дыстанцыйна.
Сёння, у нядзелю, як чакаецца, ЗША і Іран, разам з пасярэднікамі з Пакістана і Катара, правядуць віртуальную сустрэчу. Бакі плануюць падпісаць мемарандум аб узаемаразуменні ў электронным выглядзе, то бок дыстанцыйна.
Пра гэта паведамляе Axios.
Афіцыйныя асобы ЗША і крыніцы з краін-пасярэднікаў пацвердзілі, што падпісанне пагаднення сапраўды адбудзецца ў віртуальным фармаце. У асноўным гэта звязана з лагістычнымі меркаваннямі.
Паводле слоў крыніц, адной з галоўных прычын з’яўляецца тое, што віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, які ўзначальвае амерыканскую перагаворную групу, не паспеў бы вярнуцца ў ЗША да ад’езду прэзідэнта Дональда Трампа на саміт G7 у Францыю. Ад’езд Трампа на саміт павінен адбыцца ў панядзелак раніцай.
Варта адзначыць, што ЗША з Іранам і пасярэднікамі тры месяцы працавалі над рамкавым пагадненнем. Чакаецца, што мемарандум аб узаемаразуменні працягне рэжым спынення агню на 60 дзён, адкрые Армузскі праліў і дасць пачатак перамовам па іранскай ядзернай праграме. Акрамя таго, дакумент пакладзе канец вайне і патэнцыйна стабілізуе энергетычныя рынкі.