Слуп чорнага дыму ў Мінску: сталі вядомыя падрабязнасці
1- 1.06.2026, 12:05
- 4,108
Пажар узнік на «Атланце».
Падраздзяленні МНС ліквідавалі ўзгаранне на тэрыторыі прадпрыемства на праспекце Пераможцаў у Мінску, паведамілі 1 чэрвеня ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле аператыўнай інфармацыі, «адбылося ўзгаранне другаснай сыравіны (пенапаліпрапілену) у металічным складскім будынку». У ведамстве падкрэслілі, што «тэхналагічны працэс не парушаны».
«Пацярпелых няма. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы працавала 5 адзінак тэхнікі МНС», — адзначылі ў МНС.
Публікацыі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах дазваляюць меркаваць, што ўзгаранне адбылося на тэрыторыі завода «Атлант».
