Расіянам хочуць спрасціць пераезд у Беларусь
5- 7.05.2026, 14:21
- 2,480
Урад РФ звярнуўся да Пуціна з такой прапановай.
Грамадзянам Расіі хочуць спрасціць пражыванне ў Беларусі. З такой прапановай урад РФ звярнуўся да Уладзіміра Пуціна, піша ТАСС.
Змены хочуць унесці ў пагадненне Масквы і Мінска аб свабодзе перамяшчэння грамадзян дзвюх краін, якое было падпісанае Пуціным і Лукашэнкам у 2006 годзе. Апошні раз яго змянялі ў 2015 годзе.
Перададзены на разгляд праект прапануе скараціць тэрмін разгляду заявы аб дазволе на пастаяннае пражыванне.
Цяперашняя рэдакцыя прадугледжвае трохмесячны тэрмін. Яго хочуць скараціць да двух месяцаў. Прычым закон будзе дзейнічаць для абедзвюх краін. Прасцей кажучы, заявы беларусаў у Расіі таксама будуць разглядаць хутчэй.
Акрамя таго, уносяцца змены для тых, хто плануе знаходзіцца ў краіне больш за 90 дзён. Да дасягнення гэтага тэрміну рэгістравацца не трэба, але з'явіцца абавязак паведаміць кампетэнтныя органы пра жаданне застацца даўжэй.