У Паўднёвай Карэі ў храме з'явіўся робат-манах
1- 6.05.2026, 21:11
- 1,320
Фотафакт.
У храме Паўднёвай Карэі прыступіў да працы робат-манах, піша The Korea Herald.
Як пішуць СМІ, ў двары залы Тэунджон духоўны сан і імя Дхармы афіцыйна атрымаў гуманоідны робат. Машына ростам 130 сантыметраў, распрацаваная кітайскай кампаніяй Unitree Robotics, апранутая ў традыцыйнае манаскае адзенне. Некалькі гадзін робат з імем Габі сінхронна складаў далоні ў малітоўным жэсце разам з жывымі манахамі, чытаючы сутры.



Паколькі класічная цырымонія патрабуе ад верніка рытуальнага ачышчэння праз прыжыганне рукі пахошчамі, для Габі правілы змякчылі. Замест апёкаў робат атрымаў на руку налепку фестывалю лотасавага ліхтара, а на металічную «шыю» яму павесілі малітоўныя чоткі са 108 бусінаў.
Дэбют робата прыурочаны да святкавання дня нараджэння Будды, які сёлета адзначаецца 24 мая. Найбліжэйшыя тыдні Габі будзе ўдзельнічаць у цырымоніях, дапамагаючы манахам праводзіць паралель паміж старажытным вучэннем пра непастаяннасць свету і імклівым развіццём тэхналогій.