29 траўня 2026, Пятніца, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя чатыры найлепшыя перакусы для зніжэння артэрыяльнага ціску

2
Названыя чатыры найлепшыя перакусы для зніжэння артэрыяльнага ціску

Некаторыя з іх лёгка прыгатаваць дома за некалькі хвілін.

Правільна падабраныя перакусы могуць не толькі ўтаймаваць голад, але і дапамагчы падтрымліваць здаровы артэрыяльны ціск. Дыетолагі распавялі, якія прадукты найлепш уплываюць на сэрца і крывяносныя пасудзіны дзякуючы змесціву калію, магнію, кальцыю, клятчаткі і антыаксідантаў.

Пра гэта паведаміла выданне Verywell Health.

Адзін з самых карысных варыянтаў — спалучэнне апельсінаў, сыру з нізкім утрыманнем натрыю і фісташак. Дыетолаг Лорэн Манакер растлумачыла, што апельсіны змяшчаюць калій, які дапамагае збалансаваць узровень натрыю ў арганізме. Сыр з’яўляецца крыніцай кальцыю, які адыгрывае важную ролю ў рэгуляцыі артэрыяльнага ціску, а фісташкі змяшчаюць калій, магній і карысныя тлушчы, што падтрымліваюць здароўе крывяносных пасудзін.

Паводле слоў эксперткі, такая закуска таксама забяспечвае арганізм вітамінам С, бялком і антыаксідантамі. Для прыгатавання дастаткова выкласці пластамі сыр і лустачкі апельсіна, зверху пасыпаць фісташкамі.

Яшчэ адзін рэкамендаваны перакус — бананавае «марожанае». Дыетолаг Рэгіна Віндзор адзначыла, што адзін банан утрымлівае каля 34 міліграмаў магнію і 451 міліграм калію — двух пажыўных рэчываў, якія падтрымліваюць здаровы артэрыяльны ціск. Акрамя таго, бананы змяшчаюць клятчатку, прыродныя крухмалы і раслінныя злучэнні, якія спрыяюць страваванню і падтрымліваюць карысныя кішачныя бактэрыі.

Для прыгатавання такога дэсерту яна раіць змешваць замарожаныя бананы з замочаным насеннем чыя да крэмападобнай кансістэнцыі. Часам у сумесь дадаюць несалодкі какава-парашок без цукру для дадатковага антыаксідантнага эфекту, трохі мёду і шчапотку цэйлонскай карыцы.

Карысным для сэрца дыетолагі таксама называюць хатні папкорн, прыгатаваны паветраным спосабам. Дыетолаг Сандра Арэвала адзначыла, што крамны або кiнатэатральны папкорн часта ўтрымлівае шмат солі і алею, што можа негатыўна ўплываць на пасудзіны і ўзровень халестэрыну.

Пры гэтым зерне папкорну — гэта цэльназернавы прадукт з высокім утрыманнем клятчаткі. Яна дапамагае даўжэй адчуваць сытасць, а таксама падтрымлівае сардэчна-сасудзістую і стрававальную сістэмы. Для смаку экспертка раіць дадаваць невялікую колькасць сметанковага масла або аліўкавага алею, а таксама выкарыстоўваць сумесь італьянскіх траў, пармезан, карыцу, мушкатовы арэх або молаты перац чылі.

Яшчэ адзін перакус, які можа дапамагчы кантраляваць артэрыяльны ціск, — грэчаскі ёгурт з ягадамі і грэцкімі арэхамі. Дыетолаг Эллісан Геррыс растлумачыла, што ягады багатыя на антацыяны і іншыя антыаксіданты, а грэчаскі ёгурт утрымлівае мінералы, неабходныя для рэгуляцыі ціску.

Дробненыя грэцкія арэхі надаюць страве хрумсткую тэкстуру і забяспечваюць арганізм амега-3 тлустымі кіслотамі, якія падтрымліваюць здароўе сэрца. Паводле слоў эксперткі, для розных смкавых спалучэнняў у ёгурт можна дадаваць маліну з цёмнай шакаладнай дробкай, бананы з карыцай або смажанае насенне кунжуту з невялікай колькасцю мёду.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках