Пуцін зноў няправільна назваў імя прэзідэнта Казахстана
13- 28.05.2026, 22:07
- 4,310
Відэафакт.
Падчас візіту ў Казахстан кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін зноў няправільна вымавіў імя прэзідэнта краіны Касыма-Жамарта Такаева. У звароце ён назваў яго «Сарганам Кемелевічам».
«Паважаны Сарган Кемелевіч! Перш за ўсё хачу выказаць вам падзяку за запрашэнне. Мы мелі задавальненне і шчасце прымаць вас летась з дзяржаўным візітам. І тады было зроблена шмат для таго, каб зрабіць дадатковыя крокі па паглыбленні і пашырэнні нашага стратэгічнага партнёрства», — сказаў ён.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі Пуцін блытае імя ці імя па бацьку Такаева публічна. Раней ён ужо дапускаў падобныя памылкі, называючы прэзідэнта Казахстана рознымі варыяцыямі імя. Сярод іх: «Кемел Жамартавіч», «Касым Жамартавіч Кемелавіч», «Кемель Жамартавіч».