У Беларусі затрымалі спевака Аляксея Хлястова
40- 22.05.2026, 9:08
- 35,870
Ён знаходзіцца на Акрэсціна.
Спявак Аляксей Хлястоў затрыманы і знаходзіцца на Акрэсціна. Пра гэта паведаміла ў сацсетцы Threads жонка артыста Алена.
Жонка музыканта адзначыла, што пакуль не ведае, якія прэтэнзіі ўзніклі да яе мужа.
Нагадаем, Аляксей Хлястоў шмат гадоў выступаў на мерапрыемствах, арганізаваных дзяржаўнымі органамі, на гарадскіх і рэспубліканскіх святах.
У нядаўнім інтэрв’ю YouTube-каналу OPUSHKA ён распавёў, што з 2021 года яго неафіцыйна «адмянілі» як спевака. Ён рассылаў рэзюмэ ў розныя кампаніі, але паўсюль атрымліваў адмовы «па пэўных прычынах». З-за праблем з працаўладкаваннем артыст уладкаваўся працаваць у таксі.
Беларуская рада культуры ў лютым 2023 года пісала, што Хлястоў трапіў у спіс з 87 калектываў і артыстаў, чые песні забаронена выконваць у Беларусі. Мяркуецца, што яго склалі ў КДБ і перадалі дзяржаўным установам, звязаным з арганізацыяй канцэртаў.