Апублікавана шакавальнае відэа з «Дукорскага маёнтка»
8- 26.05.2026, 12:14
- 3,974
Ён знаходзіцца недалёка ад Мінска.
Наведвальніца «Дукорскага маёнтка» апублікавала відэа з жудаснымі кадрамі жывёл.
На відэа відаць кульгаючага і зморанага аленя, яка з вялікай ранай на баку, а таксама непадстрыжаных авечак, у якіх воўна збілася ў моцныя калтуны.
— Мы першы раз у Дукоры. Гэта Беларусь. Недалёка ад Мінска. Ехалі на экскурсію ў музей і нават не думалі, што тут ёсць заасад.
Я не ведаю, што рабіць у такім выпадку, скаргу на «Обращение.бел» мы напісалі, але, напэўна, трэба, каб як мага больш людзей паскардзіліся. Магчыма, гэта неяк вырашыць пытанне з жахлівым утрыманнем заасада, — напісала Таццяна Дуброўская у апісанні да відэа.
Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» у аграгарадку Дукора працуе ўжо больш за дзесяць гадоў. Па сутнасці, гэта папулярны этнаграфічны музей пад адкрытым небам. Сюды едуць паглядзець на знакаміты «перавернуты дом», дакрануцца да шляхецкай культуры і заадно прагуляцца па мясцовым заасадзе.