26 траўня 2026, aўторак, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Лукашэнкі прыехаў Дадон

4
Да Лукашэнкі прыехаў Дадон
Ігар Дадон

Дыктатар прыняў прарасійскага экс-прэзідэнта Малдовы.

Сёння ў Мінску Лукашэнка сустрэўся з прарасійскім экс-прэзідэнтам Малдовы, лідарам Партыі сацыялістаў Ігарам Дадонам.

Як паведамляе прэс-служба беларускага дыктатара, падчас сустрэчы Лукашэнка пацікавіўся «пытаннем захавання суверэнітэту Малдовы».

Цяпер афіцыйны Кішынёў трымаецца курсу на еўраінтэграцыю і нядаўна спыніў удзел у статутных органах СНД. Партыя сацыялістаў, якую ўзначальвае Дадон, знаходзіцца ў апазіцыі пасля паразы на парламенцкіх выбарах 2025 года. Тады больш за палову галасоў атрымала партыя «Дзеянне і салідарнасць», якая падтрымлівае прэзідэнтку Маю Санду.

Сама Санду двойчы перамагала на прэзідэнцкіх выбарах — у 2020 і 2024 гадах.

Звяртаючыся да Дадона, Лукашэнка падкрэсліў «важнасць захавання сувязяў і заклікаў Малдову не разрываць адносіны».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках