14 траўня 2026, Чацвер, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Польшчы: Кольнасць вайскоўцаў ЗША ў краіне не скараціцца

1
Міністр абароны Польшчы: Кольнасць вайскоўцаў ЗША ў краіне не скараціцца

Вядзецца праца над павелічэннем колькасці і павышэннем аператыўных магчымасцяў амерыканскіх войскаў у краіне.

Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што колькасць амерыканскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Польшчы не змяншаецца.

Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў Сейме, перадае PAP.

Ён дадаў, што рэарганізацыя Узброеных сіл ЗША можа паўплываць на месцы іх дыслакацыі ў Еўропе, але гэтыя змены не азначаюць скарачэння кантынгенту ў Польшчы.

«Колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы не змяншаецца. Мы працуем як над павелічэннем колькасці, так і над павышэннем аператыўных магчымасцяў амерыканскіх войскаў, якія дыслакуюцца ў Польшчы», – падкрэсліў міністр абароны ў чацвер.

Як ён сказаў, рэарганізацыя, якая з’яўляецца вынікам абвешчанага прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам вываду каля 5 тыс. амерыканскіх вайскоўцаў з Германіі, можа прывесці да накіравання іншых брыгад у асобныя краіны. На яго думку, менавіта гэта магло выклікаць «блытаніну, якую ўчора выклікаў адзін з артыкулаў, апублікаваных у амерыканскай прэсе».

Шэраг амерыканскіх СМІ паведамілі, што Пентагон раптоўна адмяніў размяшчэнне бранятанкавай брыгады ў Польшчы.

Раней у гэтым месяцы брыгада правяла цырымонію ў Форт-Худзе, штат Тэхас, дзе яна базуецца, каб абвясціць пра сваё будучае разгортванне.

Польшча раней выказвала гатоўнасць прыняць тых вайскоўцаў, якіх ЗША выводзяць з Германіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках